
Пётр Рудзевіч

Веславальшчыкі на Нёмане ў Мастах
Ён карэнны мастаўлянін. У адзінааццаць гадоў стаў весляром. Першым трэнерам яго быў Юры Жыбарт. Ужо ў дваццаць гадоў сам стаў трэнерам, і дэбют быў паспяховы. Праз тры гады яго выхаванец заваяваў медаль на Усесаюзнай спартакіядзе школьнікаў.
Пасля навучання ў Вышэйшай школе трэнераў у Маскве, у 1986 годзе прызначаны старшым трэнерам сборнай СССР па жаночай байдарцы.
За час трэнерскай кар’еры Пётр Станіславіч выхаваў 9 майстроў міжнароднага класа, 42 сталі майстрамі спорту РБ, фіналістамі Алімпійскіх гульняў у Сеўле, Сіднее, Афінах. Таксама пад яго началам шмат мастаўлян сталі пераможцамі і прызёрамі Кубкаў свету і Еўропы па веславанню.
Страта вялікая, аднак радуе, што справа чалавека, які прысвяціў веславанню жыццё, жыве ў выхаванцах. Зараз штодня можна назіраць, як на нёманскай вадзе вяслуюць не менш як трыццаць юнакоў і дзяўчынак. Па ўсяму бачна, што шмат хто з іх — апошняга набору. Але іх намаганні веславаць супраць цячэння ракі ўсяляюць надзею ў будучыя поспехі.