
Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 26 кастрычніка ў вёсцы Васевічы Дзятлаўскага раёна гарэў кароўнік на тэрыторыі малочна-таварнай фермы, паведамляе МНС.
Агнём знішчана 300 кг саломы. Пашкоджаны дах на плошчы 8 квадратных метраў. Людзі і жывёла не пацярпелі.
Вечарам 26 кастрычніка ў вёсцы Андрэеўцы Смаргонскага раёна гарэла трансфарматараматорная падстанцыя. Згарэлі два трансфарматары. Пацярпелых няма.
Ноччу 27 кастрычніка ў Астраўцы на вуліцы Гагарына гарэў жылы дом. У выніку пашкоджаны сцены і закопчана столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.