Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-0 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-0 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: у Мінску быў расстраляны ўраджэнец Слоніма пісьменнік Хацкель Дунец

29 октября 2021 11:20
Поделиться:

Хацкель Дунец

29 кастрычніка 1937 года ў Мінску ноччу быў расстраляны супрацоўнікамі НКСУ ўраджэнец Слоніма, крытык і публіцыст Хацкель Майсеевіч Дунец.

Хацкель Дунец пісаў на ідзіш і ў свае 40 гадоў раздзяліў у тую ноч лёс з 22 расстралянымі беларускімі і яўрэйскімі пісьменнікамі, а таксама з шэрагам забітых беларускіх навукоўцаў, грамадскіх і культурных дзеячаў.

Агулам у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў тагачаснай беларускай эліты, а тую трагічную для беларускага народа ноч пазней назвалі “ноч расстраляных паэтаў”.

P.S.
Хацкель Дунец першы раз быў арыштаваны ў 1936 годзе і прыгавораны пазасудовымі органамі на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Адбываў пакаранне ў Ухт-Пячорскім лагеры. Наступны арышт адбыўся ў красавіку 1937 года.  Арыштаванага даставілі ў Мінск. У Мінску Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 28.10.1937 года Хацкель Дунец быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання, а назаўтра расстраляны.

Па справе 1936 года Хацкель Дунец рэабілітаваны 24.01.1967 года Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР, па справе 1937 года — 02.02.1967 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Наш канал в Telegram