Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
0 °C
Зельва
облачно с прояснениями
0 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: на Салаўках расстралялі ўраджэнца Чамяроў Максіма Бурсевіча

3 ноября 2021 16:51
Поделиться:

Максім Бурсевіч

3 лістапада 1937 года на Салавецкіх астравах супрацоўнікамі НКСУ быў расстраляны дзеяч заходнебеларускага руху і актывіст Грамады Максім Бурсевіч, педагог і публіцыст, ураджэнец вёскі Чамяры Слонімскага раёна.

Максім Бурсевіч пры польскай уладзе ствараў мясцовыя камітэты БСРГ і арганізоўваў іх працу. За гэта быў арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 годзе. У 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы. У 1929 годзе апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў.

Пасля вызвалення жыў у Вільні. У выніку абмену палітвязнямі ў 1932 годзе трапіў у Савецкі Саюз, жыў у Мінску. Працаваў у Дзяржплане БССР і ў Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Акадэміі Навук БССР.

Арыштаваны 21 жніўня 1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Асуджаны 9 студзеня 1934 года да расстрэлу, які замянілі 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала.

9 кастрычніка 1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія).

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Наш канал в Telegram