Наверх
Слоним
небольшой снег
-2 °C
Зельва
небольшой снег
-2 °C
Волковыск
небольшой снег
-1 °C
Мосты
небольшой снег
-1 °C
Дятлово
небольшой снег
-1 °C
Барановичи
небольшой снег
-3 °C
EUR 2.5673
USD 2.4532
RUB(100) 3.9491
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: Караль Незабытоўскі — міністр з Мастоўшчыны

4 ноября 2021 19:35
Поделиться:

Алешавічы Незабытоўскіх. Малюнак Напалеона Орды

4 лістапада 1865 года ў маёнтку Алешавічы, што на Мастоўшчыне, нарадзіўся Караль Незабытоўскі — спадкаемца знакамітага шляхецкага роду, які меў герб “Любіч”.

Караль Незабытоўскі

На выдатна скончыў фізіка-матэматычны факультэт у Санкт-Пецярбургу. Надалей ён праяўляе сябе як палітычны і дзяржаўны дзеяч. Але гэта не ўсё.

Па смерці бацькі ў спадчыну яму дастаюцца радавыя памесці Бацэвічы ў Бабруйскім уездзе і Алешавічы.

Пасля шлюбу з Соф’ей Каменскай у якасці прыданага займеў памесце Хотаў пад Мінскам. Неўзабаве набывае памесце Ольса пад Бабруйскам.

Караль Незабытоўскі становіцца буйным землеўладальнікам і прадпрымальнікам, разгортвае вялікую гаспадарчую дзейнасць. Можна смела сказаць, што ён арганізатар сельгасдзейнасці ў Беларусі. Адзін з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. У 1911-12 гадах член Дзяржаўнага Савета ад Мінскай губерніі.

Пасля падзелу Беларусі, згодна Рыжскай дамовы 1921 года, у яго ўладаннях застаюцца Алешавічы і Хотаў.

З 1926-га па 1929 год — міністр сельскай гаспадаркі Другой Рэчы Паспалітай, з 1928-га па 1930-ты — сенатар ад Палескага ваеводства.

Памёр 26 лістапада 1952 года ў Лондане (Англія).

Наш канал в Telegram