
Гарыць хата ў Ярмолічах Бераставіцкага раёна
Раніцай 12 лістапада мясцовая жанчына паведаміла выратавальнікам пра пажар у вёсцы Ярмолічы Бераставіцкага раёне, інфармуе МНС.
На месцы байцы Бераставіцкага райаддзела МНС выявілі і ліквідавалі гарэнне ўсярэдзіне драўлянага будынка, які выкарыстоўваўся як дача. У пакоі на падлозе знайшлі мёртвым мужчыну.
Высветлілася, што напярэдадні ў вёску з горада прыехаў сын гаспадыні хаты і застаўся начаваць.
У пакоі агнём знішчана маёмасць, пашкоджана перакрыцце, закопчаны столь і сцены ў хаце.
Асноўная версія ўзнікнення пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
Сёлета на пажарах у Гродзенскай вобласці ўжо загінулі 62 чалавека, большасць — з-за неасцярожнага курэння, адзначае рэсурс выратавальнікаў Гродзеншчыны.
Фота МНС