Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.8486
USD 2.5394
RUB(100) 3.4043
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Асобы Мастоўшчыны: у вянок памяці Віталя Крупіцы

16 ноября 2021 20:19
Поделиться:

Віталь Крупіца

Год таму назад, у ноч з 14 на 15 лістапада, пасля працяглай хваробы памёр вядомы футбаліст і футбольны дзеяч Віталь Крупіца. Яму было 39 гадоў.

Свой спартыўны шлях Віталь Крупіца распачаў у Мастах, дзе нарадзіўся. Вучаўся ў СШ №1. Там сэрцам прыпаў да футболу.

Абаронцу мастоўскага “Нёмана” заўзятары паважалі. Гэта каманды напрыканцы 90-х гадоў заняла трэцяе месца сярод каманд першай лігі чэмпіянату РБ.

Крупіцу прыцягвалі наватарствы, і ён напоўніцу аддаецца пляжнаму футболу. З удзелам Віталя Крупіцы пляжная футбольная каманда “БАТЭ” не аднойчы станавілася чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам кубка і суперкубка РБ у гэтай намінацыі.

Неўзабаве Крупіца ўзначаліў аддзел масавага футболу Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу”. Шмат зрабіў у гэтым накірунку. Запусціў шэраг праектаў, адін з іх “Тата, мама, я – футбольная сям’я”. У 2018 годзе праект быў прызнаны лепшым праектам па масаваму футболу ў Еўропе ў намінацыі “Удзел”.

Дзякуючы яго актыўнасці, у 2019 годзе ў Мінску адбылася чарговая канферэнцыя УЕФА па масаваму футболу. Поспехі ў накірунку масавага футболу на міжнароднай арэне былі настолькі відавочныя, што Крупіца перайшоў на працу ў офіс ЮНІСЕФ у Беларусі.

Заўчасны сыход парушыў столькі цудоўных планаў таленавітага непаўторнага мастаўляніна. У Віталя Крупіцы засталіся жонка і трое дзетак.

Наш канал в Telegram