Наверх
Слоним
небольшой снег
-2 °C
Зельва
небольшой снег
-2 °C
Волковыск
небольшой снег
-1 °C
Мосты
небольшой снег
-1 °C
Дятлово
небольшой снег
-1 °C
Барановичи
небольшой снег
-3 °C
EUR 2.5673
USD 2.4532
RUB(100) 3.9491
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Знакамітасці і Мастоўшчына: Бона Сфорца — фундатарка лунненскага касцёла

21 ноября 2021 13:00
Поделиться:

Бона Сфорца

19 лістапада 1557 года ў замку Бары (сучасная Італія) памерла Бона Сфорца, бадай, самая выбітная палітычная і грамадская дзяячка Беларусі ў часы Сярэднявечча.

Касцёл у Лунна

Яна была другой жонкай Жыгімонта I Старога. З 1518 па 1556 гады — каралева Польская і Вялікая княгіня Літоўская, маці Жыгімонта II Аўгуста.

Дэталёва ўзаемадачыненні княгіні з Мастоўшчынай даследаваў вядомы краязнаўца Лявон Карповіч у сваёй кнізе “Маё мястэчка Луна-Воля”.

Бона Сфорца імкнулася ўзмацніць уладу караля і Вялікага князя эканамічным шляхам. Дзякуючы сваім захадам, яна набыла землі ў Гродзенскім старастве. Намеснік каралевы Ежы Заляпуха з яе загаду на рэчцы Лунянцы заснаваў ў 1531 годзе месца Лунна, дзе Бона Сфорца фундавала драўляны касцёл.

Ёсць звесткі, што Вялікая княгіня неаднойчы наведвала гэты касцёл. Згодна паданняў, да сёння ля касцельнай агарожы ляжыць вялікі камень з чырвонага граніту, які, нібыта, каралеўскімі ручкамі быў закладзены ў падмурак.

Пасля пажару апошні кароль Рэчы Паспалітаў Аўгуст Паняткоўскі фундаваў тут у 1782 годзе новы касцёл, мураваны ў строгіх формах класіцызму, які быў перабудаваны на сродкі князя Друцкага-Любецкага і набыў сучасны неакласічны выгляд у 1895 годзе.

Наш канал в Telegram