
Генерал Ігар Болатаў
У пятніцу, 26 лістапада, намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях РБ генерал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў правядзе прыём слонімцаў і прамую тэлефонную лінію ў нашым горадзе, паведамляе сайт райвыканкама.
Прыём будзе праходзіць у будынку Слонімскага райаддзела МНС з 12.00 да 13.00 па адрасе: г.Слонім, вул.Хлюпіна, д.7.
У гэты час слонімцы таксама могуць задаць свае пытанні Ігару Уладзіміравічу па нумары тэлефона 2-71-84.
Фота МНС