Наверх
Слоним
небольшой снег
1 °C
Зельва
небольшой снег
1 °C
Волковыск
снег
1 °C
Мосты
снег
1 °C
Дятлово
снег
1 °C
Барановичи
небольшой снег
1 °C
EUR 2.9482
USD 2.6293
RUB(100) 3.3334
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: памёр доктар медыцынскіх навук, прафесар Станіслаў Балтрукевіч

29 ноября 2021 13:02
Поделиться:

Станіслаў Балтрукевіч

29 лістапада 2012 года не стала Станіслава Іванавіча Балтрукевіча – доктара медыцынскіх навук, прафесара, які нарадзіўся 25 траўня 1940 года ў вёсцы Масты Правыя Мастоўскага раёна.

Пасля школы паступіў у Гродзенскую медвучэльню. З 1958 года па 1961 працаваў фельчарам участковай бальніцы ў роднай вёсцы. Затым было навучанне ў Гродзенскім дзяржаўным медінстытуце. Па заканчэнні інстытута ў 1967 годзе застаецца там малодшым навуковым супрацоўнікам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі.

У 1976 годзе паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Потым займае шэраг пасадаў у медыцынскіх установах.

Жаданне даследаванняў не пакідае яго. Балтрукевіч распрацоўвае новую методыку лячэння ў галіне траўматалогіі і па ёй абараняе ў Маскве доктарскую дысертацыю.

Надалей — загадчык кафедры траўматалогіі, прафесар. За сваю навуковую дзейнасць выдаў 375 публікацый, займеў 24 аўтарскія пасведчанні і патэнты, выдаў не адзін дзясятак метадычак, інструкцый, манаграфій.

Пад кіраўніцтвам Станіслава Іванавіч было абаронена 19 кандыдацкіх дысертацый, ён быў кансультантам чатыром доктарскім дысертацыям. У галіне траўматалогіі і артыпедыі яму не было роўных. Ён сябра Савета па абароне дысертацый у гэтым накірунку, эксперт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па хіругічных дысцыплінах і іншае.

У 2000 годзе Балтрукевічу было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі РБ”.

Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам у 1995 годзе быў створаны абласны траўматалагічны цэнтр на базе Гродзенскага клінічнага аб’яднання “Хуткая медычная дапамога”, які Станіслаў Іванавіч узначальваў да 2010 года.

Нягледзячы на шматлікія навуковыя рэгаліі і высокія пасады, Балтрукевіч заставаўся дабрабушым і шчырым чалавекам. Мастаўляне і па сённяшні дзень успамінаюць, як ехалі да яго нават з дробязнымі балячкамі і мелі прафесійную медычную дапамогу.

Наш канал в Telegram