
Дом пацярпелай
Раніцай 28 лістапада здарыўся пажар на Савецкай вуліцы ў аграгарадку Доцішкі Воранаўскага раёна, паведамляе МНС.

У пакои пасля пажару
На месцы выратавальнікі выявілі шчыльнае задымленне ў прыватным аднапавярховым доме і ліквідавалі ўзгаранне.

Наступствы ўзгарання
Высветлілася, што падчас пажару ў доме знаходзілася гаспадыня 1970 года нараджэння, якая самастойна выйшла на двор яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў. З дыягназам “атручанне прадуктамі гарэння” яна была шпіталізавана.
Агнём пашкоджана канапа і падлога ў пакоі, закопчаны сцены і столь.
Адна з мяркуемых прычын пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні пацярпелай, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС