
Пасля пажару
Вечарам 1 снежня адбыўся пажар у жылой хаце ў вёсцы Раманы Іўеўскага раёна, паведамляе МНС.







Падчас ліквідацыі пажару знайшлі мёртвым гаспадара хаты 1962 года нараджэння. У хаце агнём пашкоджана мэбля, закопчаны сцены і столь.
У гэты ж вечар у вёсцы Гурчыцы Свіслацкага раёна цалкам згарэла гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў выяўляюцца.
Фота і відэа МНС