
Дым над домам
Вечарам 2 снежня ў вёсцы Пацевічы Смаргонскага раёна гарэў жылы дом, паведамляе МНС.

У пакоі
У жылым пакоі на ложку выратавальнікі знайшлі мёртвым гаспадара дома.
Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у пакоі, закопчаны сцены і столь.
Мужчына жыў у доме адзін, курыў. Адна з версій прычыны пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
Фота МНС