
На паэтычнай хвалі
Сягоння дзень апошні лістапада.
2021 год.
Гучыць на ветры бляхі кананада,
І белягціць пад снегам чорны плот.
Другі ўжо снег, магчыма, што ляжацьме.
Зіма раней пастукала на дзень.
Мароз скаваў зямлі чорнай распяцце,
А зверху снег прылёг, як белы цень.
І хай сабе. Падыхаем зімою.
Яе прыходзіць каляндарны час,
І месяц снежань светлай чысцінёю
Ўжо заўтара ціха прывітае нас.
30.11.2021