
Ілюстрацыйнае фота
У вёсцы Казённыя Лыцчыцы Навагрудскага раёна каля 4 гадзін раніцы 12 снежня гарэла жыла жылая хата, паведамляе МНС.
Пры разборы згарэлых канструкцый знайшлі загінулага гаспадара. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце. Пашкоджаны сцены.
У 03.39 гадзін раніцы гэтага ж дня ў аграгарадку Ханевічы Свіслацкага раёна гарэла жылая хата. Там была пашкоджана маёмасць у адным з пакояў, закопчаны сцены і столь.
У вёсцы Астрыно Шчучынскага раёна ў 3 гадзіны ночы 12 снежня гарэў магзін “Родны кут”. Агнём пашкоджаны сцены, столь, стэлажы і тавар.
Вечарам 11 снежня ў вёсцы Засецце Дзятлаўскага раёна гарэў матрац у нежылой хаце.
У аграгарадку Галавічполле Шчучынскага раёна вечарам 11 снежня згарэў гараж з легкавіком у ім на прыватным падворку і пашкоджаны столь і сцены ў гаражы побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.