
Фота slonimteatr.by
Слонімскі драматычны тэатр выпусціў кішэнны каляндарык на 2022 год. С. На ім адлюстраваны фасад тэатра, вежа Свята-Троіцкага сабора і помнік Льву Сапегу.
Падобныя каляндарыкі тэатр выдаваў і ў мінулыя гады. На іх былі змешчаны сцэны са спектакляў, будынак і сцэна тэатра, заснавальнік тэатра Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч, пачынальнік тэатральных традыцый на Слонімшчыне Міхал Казімір Агінскі.
Усе рэквізіты тэатра надрукаваныя на адваротным баку каляндарыка.

Фота slonimteatr.by