
Гарыць хата ў Белагрудзе
У 00.34 гадзіны 15 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Белагруда Лідскага раёна, канстатуе МНС.

Пасля пажару
На месцы пажару знайшлі дваіх загінуўшых. Сына гаспадыні дома, якая жыве з дачкой у Лідзе, з хаты без прыкмет жыцця вынес сусед. Асоба загінуўшай жанчыны высвятляецца.
Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
Вечарам 14 снежня гарэў дачны домік у садовым таварыстве “Церамок” каля вёскі Жукевічы Гродзенскага раёна. Там агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць, закопчаны сцены. Людзі не пацярпелі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота і відэа МНС