
Гарыць хата
Вечарам 20 снежня гарэла жылая хата ў вёсцы Жылічы Іўеўскага раёна, паведамляе МНС.





Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, мэбля і маёмасць у хаце. У жылым пакоі знайшлі мёртвым гаспадара 1960 года нараджэнне. Ён жыў адзін, курыў.
Раніцай 20 снежня ў садовым таварыстве “Махнаты чмель” у Гродзенскім раёне гарэла прыватная лазня. Агонь пашкодзіў перакрыцці і сцены будынка.
У 04.08 гадзін 21 снежня паступіла паведамленне пра пажар склада ў вёсцы Масцішча Навагрудскага раёна. У выніку пажару часткова пашкоджаны дах і маёмасць у складзе.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС