
Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Любіце жыць, пакуль не позна.
Пакуль на полі снег ляжыць
І нехта ў комін дуе грозна —
Любіце жыць!
І нат, калі паўсюль імжака,
І камень на душы баліць,
А злыдзень брэша, як сабака, —
Любіце жыць!
Любіце светлы дзень і цёмны,
Шануйце кожны новы дзень,
Бо ён для вас благаславёны
І не паўторыцца нідзе.
Любіце жыць, пакуль не позна,
Любіце бліжніх і сябе,
І тады (вельмі верагодна)
Жыццё падорыце сабе!
08.12.2021