
Гарыць хата ў Вялікай Кракотцы
Вечарам 22 снежня жыхарка вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна паведаміла пра пажар суседняга дома з гаспадарчай пабудовай пад адным дахам, канстатуе МНС.
Будынак гарэў адкрытым полымем. Супрацоўнікі МНС пачалі разведку і тушэнне.
У кухні каля печы пад абломкамі будаўнічых канструкцый выратавальнікі знайшлі мёртвага гаспадара 1958 года нараджэння.
Мужчына жыў у іншым месцы, а гэтую хату выкарыстоўваў як дачу. Асноўная версія ўзнікнення пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
У хаце знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць.

Хата пасля пажару
Абставіны гібелі чалавека павінны высветліць у Следчым камітэце.
Фота МНС