
Ілюстрацыйнае фота
У 03.37 гадзін ночы 26 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылой хаты ў Лідзе на вуліцы Чарнышэўскага, канстатуе МНС.
У выніку пажару загінула гаспадыня 1957 года нараджэння. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, маёмасць і сцены ў хаце.
Прычына пажару высвятляецца.