Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Выратавальнікі вучылі слонімцаў карыстацца піратэхнікай

31 декабря 2021 10:27
Поделиться:

Фотаздымак на памяць

Слонімскія выратавальнікі і актывісты моладзевай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных СШ №10 наведалі краму “Фейерверкі”, каб нагадаць аматарам святочных салютаў правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі, паведамляе МНС.

Падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з Дзедам Марозам-выратавальнікам і Снягуркай. Супрацоўнікі Слонімскага райаддзела МНС і іх юная памагатыя правялі з наведвальнікамі крамы пажарныя конкурсы і віктарыны, якія дапамаглі праверыць у іх веды па пажарнай бяспецы і высветліць пытанні, якія цікавяць слонімцаў падчас падрыхтоўкі да навагодніх і калядных святаў.

Інспектары прапаганды распавялі, як бяспечна ўсталяваць ёлку і нагадалі слонімцам, што перад тым, як выкарыстроўваць піратэхнічныя вырабы, патрэбна ўважліва прачытаць інструкцыю па іх выкарыстанні.

Таксама інспектары нагадалі дарослым наведвальнікам крамы пра недапушчальнасць пакідання дзяцей адных без нагляду і неабходнасць тлумачыць ім правілы бяспечных паводзінаў у час канікул.

Кожны ўдзельнік акцыі мог праверыць сваю “пеажарную пісьменнасць” і атрымаў рэкамендацыі ад работнікаў службы 101, як бяспечна сустрэць Новы год.

Мерапрыемства ладзілася ў межах рэспубліканскай акцыі выратавальнікаў “Бяспечны Новы год”, адзначае рэсурс МНС.

Фота МНС

Наш канал в Telegram