Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
15 °C
Зельва
облачно с прояснениями
15 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
16 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
небольшая облачность
15 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За суткі на Гродзеншчыне адбылося пяць пажараў — тры чалавекі загінулі ў агні

13 января 2022 9:10
Поделиться:

Пажар у вёсцы Вензавец Дзятлаўскага раёна

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося пяць пажараў у чатырох раёнах. У агні загінулі тры чалавекі, паведамляе МНС.

Раніцай 12 студзеня ў Гродне на вуліцы Дзяржынскага гарэла кватэра ў двухкватэрным аднапавярховым жылым доме. Загінуў гаспадар. Пашкоджана маёмасць, закопчаны сцены і столь у жылым пакоі.

Пасля пажару ў хаце ў Вензаўцы на Дзятлаўшчыне

Той жа раніцай у вёсцы Вензавец Дзятлаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджана маёмасць на кухні, закопчаны сцены і столь у доме. Загінула яго гаспадыня.

Ноччу 13 студзеня жылы дом гарэў у аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. Там таксама ў агні загінула гаспадыня. Знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджана маёмасць і сцены ў хаце.

Вечарам 12 студзеня выратавальнікі атрымалі паведамленні пра пажар жылога дома ў вёсцы Навасёлкі Гродзенскага раёна і прыватнай гаспадарчай пабудовы ў горадзе Масты. У выніку гэтых пажараў пашкоджаны будынкі, людзі не пацярпелі.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram