Кіроўца “Джылі” атрымаў траўму падчас аварыі ў Бераставіцкім раёне

Раніцай 25 студзеня адбылася аварыя ў Бераставіцкім раёне, у якой быў траўмаваны кіроўца легкавіка “Джылі”, паведамляе абласная ДАІ.

«Джылі»

Каля 7 гадзін раніцы кіроўца “Джылі” рухаўся па аўтадарозе Р-99 “Баранавічы – Пагранічны – Гродна” ў накірунку Вялікай Бераставіцы. 54-гадовы мужчына не пераканаўся ў бяспецы і пачаў абгон, падчас якога на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з “Вольва”.

Пасля ДТЗ

У выніку ДТЗ кіроўца “Джылі” атрымаў пералом ладыжкі і быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дамоў.

У кювеце «Вольва»

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Последние новости

Пажары на Гродзеншчыне: гарэў плот на дачы, жылыя дамы і аўтамабіль

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС

29.04.2024

У Мастах інспектары ДАІ дапамаглі жанчыне завесці машыну

28 красавіка ў Мастах падчас патрулявання інспектары ДАІ Мастоўскага РАУС звярнулі ўвагу на легкавік «Рэно»,…

29.04.2024

Дзе 29 красавіка на Гродзеншчыне ўсталююць радары

У панядзелак, 29 красавіка, радары плануюць усталяваць на аўтадарозе М-6 Мінск – Гродна – мяжа…

29.04.2024

Слонимчане отметили Вербное воскресенье

Сегодня, 28 апреля, православные христиане отмечают Вербное воскресенье. Это народное название одного из важнейших христианских…

28.04.2024

Освящение вербы в Жировичском монастыре собрало паломников со всей страны

Вербное воскресенье торжественно отметили в Жировичском монастыре в Слонимском районе.

28.04.2024