Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У вёсцы Бондары Гродзенскага раёна ў агні загінула 91-гадовая жанчына, а ў Ашмянскім раёне — 65-гадовы мужчына

28 января 2022 11:16
Поделиться:

Гарыць хата ў Гродзенскім раёне

Пра пажар хаты на Лугавой вуліцы ў Бондарах вечарам 26 студзеня выратавальнікам паведаміла суседка. На месцы байцы МНС прыступілі да ліквідацыі ўзгарання і пошуку ў хаце людзей, інфармуе МНС.

Пажар

У пакоі на падлозе каля канапы выратавальнікі знайшлі мёртвай гаспадыню хаты 1930 года нараджэння.

Тушаць

Жанчына жыла адна. Яе муж памёр 10 гадоў назад, а дзяцей у іх не было, адзначае рэсурс выратавальнікаў.

Верагодна, узгаранне адбылося з-за пакінутай без нагляду ежы на ўключанай электрычнай плітцы.

Хата моцна пацярпела ад агню.

У 03.18 раніцы 27 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Гродзі Ашмянскага раёна. Там на вуліцы Горнай хата гарэла адкрытым полымем.

Пажар у Ашмянскім раёне

Падчас ліквідацыі пажару і правядзенні выведкі на ложку ў жылым пакоі пад абломкамі будаўнічага друзу байцы МНС знайшлі мёртвым гаспадара жытла 1956 года нараджэння.

Гарыць

Вядома, што мужчына жыў адзін, курыў.

Дах ужо згарэў

Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцці, маёмасць у хаце, знішчаны дах.

Тушаць

Адна з версій узнікнення пажару — неасцярожнасць пры курэнні. Абставіны гібелі чалавека цяпер высвятляюць спецыялісты Следчага камітэта.

Фота і відэа МНС

Наш канал в Telegram