18-гадовы кіроўца наехаў на 61-гадовага пешахода ў Гродне

Паведамленне пра наезд на пешахода ў Гродне паступіла ў дзяжурную службу ДАІ вечарам 29 студзеня, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.

Пасля наезду

На месцы інспектары ўстанавілі, што 18-гадовы кіроўца легкавіка “Фольксваген Пасат” рухаўся па вуліцы Таўлая з боку вуліцы Курчатава ў накірунку колавай развязкі вуліц Брыкеля – Магістральная і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля будынка №33А не ўступіў дарогу пешаходу і наехаў на яго.

Па словах відавочцаў наезду, 61-гадовы пешаход пераходзіў дарогу справа налева па ходу руху аўтамабіля і практычна завершыў пераход праезджай часткі.

Перад пешаходным пераходам у тым месцы маюцца штучныя няроўнасці, а сам пераход асветлены ліхтарамі.

Пасля аварыі мужчыну шпіталізавалі з пераломамі абедзвюх галёнак.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Малады чалавек атрымаў правы кіроўцы сем месяцаў назад, адзначае рэсурс ДАІ.

Фота ДАІ

Последние новости

Можно ли установить рядом с соседским забором свой?

С 1 мая 2015 года разрешено устанавливать дублирующее ограждение земельного участка.

19.05.2024

Как получить у томата не 5-6 кистей, а все 10? Хитрый трюк от огородников

Метод называется "перевод точки роста на пасынок".

19.05.2024

Пажары на Гродзеншчыне: у Дзятлаўскім раёне гарэў дом, а ў Карэліцкім — гараж

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

19.05.2024

Дзе 19 мая на Гродзеншчыне ўсталююць мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці

У нядзелю, 19 мая, мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці плануюць усталяваць на аўтадарозе Р-44 Гродна –…

19.05.2024

Праздник полонеза в Слониме: традиции, танцы и торжество

Региональный открытый фестиваль "Паланэз-2024. Ад вытокаў да адраджэння" прошел в Слониме 18 мая.

18.05.2024