Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4633
USD 3.2515
RUB(100) 3.4844
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Навучэнцы Слонімскага каледжа сяльгасвытворчасці вучыліся бяспецы ў мясцовых выратавальнікаў

7 февраля 2022 10:07
Поделиться:

Падчас сустрэчы ў каледжы

У межах другога этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспека — у кожны дом!” слонімскія выратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства з навучэнцамі мясцовага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, паведамляе МНС.

Навучэнцы

Інспектары распавялі навучэнцам пра рэзанансныя пажары, здарэнні і іх прычыны. Таксама выратавальнікі нагадалі маладым людзям пра неабходнасць пазанёміцца з інструкцыяй па эксплуатацыі электрапрыбораў і абсталявання перад тым, як уключаць іх у сетку.

Прадстаўнікі МНС прапанавалі навучэнцам вывесці “Формулу пажару” і “Формулу бяспекі”.

У аўдыторыі

З дапамогай прэзентацыйных матэрыялаў хлопцы і дзяўчаты падрабязна разабралі патрабаванні па эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення, узгадалі, што курэнне дапушчальна толькі ў адведзеных для гэтага месцах.

Правілы бяспекі на экране

Пасля разбору формул навучэнцы склалі свой “Звод правілаў бяспекі”.

Інфармацыйны буклет

У завяршэнне мерапрыемства работнікі МНС пажадалі маладым людзям вучыцца прадбачыць небяспеку і ўручылі інфармацыйныя буклеты, адзначае рэсурс выратавальнікаў.

Фота МНС

Наш канал в Telegram