Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Да Дня роднай мовы: слонімцы напісалі дыктоўку па ўспамінах Анатоля Іверса пра Янку Купалу

21 февраля 2022 11:06
Поделиться:

Слонімцы пішуць дыктоўку

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, аматары роднай мовы правялі ў Слоніме беларускую дыктоўку па тэксце ўспамінаў свайго земляка паэта Анатоля Іверса пра яго дзве сустрэчы ў 1939 годзе з Янкам Купалам.

“Першы раз я бачыў Янку Купалу ў верасні 1939 года, калі ён першы раз прыязджаў у Слонім і наведваў Гальяша Леўчыка. Праўда, гутарыць з народным паэтам не прыйшлося. Я толькі з цікавасцю назіраў яго паходку, пільна ўслухоўваўся ў яго ціхі голас. Прызнаюся, здзіўляла яго прастата, сціпласць і нешта падобнае да нясмеласці.

Другі раз убачыў гэтага вялікага песняра ў лістападзе таго ж года ў Мінску. Нас, заходнебеларускіх пісьменнікаў, паклікалі ў сталіцу рэспублікі на светкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Праходзілі вечары, сустрэчы. Дарэчы, тады ж першы раз я ўбачыўся з Максімама Танкам, Нінай Тарас, Ганнай Новік і другімі сябрамі па пяру і барацьбе…”, — успамінае Анатоль Іверс пра той далёкі час.

Гэтую дыктоўку 20 лютага напісалі 10 слонімцаў. Як паказала самаправерка, узровень валодання пісьмовай беларускай мовай у іх добры і выдатны.

Наш канал в Telegram