Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
16 °C
Зельва
облачно с прояснениями
16 °C
Волковыск
переменная облачность
15 °C
Мосты
небольшая облачность
15 °C
Дятлово
небольшая облачность
15 °C
Барановичи
переменная облачность
14 °C
EUR 3.1415
USD 2.9275
RUB(100) 3.668
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 554,00 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

“Там, дзе цячэ Маўчадка” — новую краязнаўчую кнігу прэзентавалі ў Дзятлаве

3 марта 2022 17:28
Поделиться:

Валерый Петрыкевіч падчас прэзентацыі сваёй кнігі ў музеі

1 сакавіка ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі прайшла прэзентацыя кнігі мясцовага краязнаўца, педагога, турыста-водніка Валерыя Петрыкевіча “Там, дзе цячэ Маўчадка”, на якой пабываў і карэспандэнт партала gs.by.

Жыццяпіс аўтара кнігі

“Нашу цудоўную рэчку Маўчадку я прайшоў на байдарцы з вусця да вытокаў і з вытокаў да вусця разоў, можа 20, а можа і 30 за жыццё. І хоць мне шмат разоў даводзілася сплаўляцца па вялікіх рэках Сібіры, Каўказа і нашай роднай Беларусі, але гэтая невялікая рэчка найбольш мілая майму сэрцу і душы”, — сказаў Валерый Міхайлавіч пра раку, якая дала назву яго першай краязнаўчай кнізе.

У зале

У гэтым выданні пад адну вокладку сабраны артыкулы, нарысы, падарожныя замалёўкі пра дзятлаўскую, слонімскую, навагрудскую зямлю і яе людзей, якія раней друкаваліся ў мясцовым і рэспубліканскім друку, у тым ліку і ў “Газеце Слонімскай”. Найбольшы ж аб’ём кнігі складаюць матэрыялы пра Дзятлаўшчыну, на якой аўтар правёў большую частку свайго жыцця.

Падчас прэзентацыі

Сімвалічна, што прэзентацыя прайшла ў музеі, які заснаваў бацька аўтара кнігі Міхаіл Петрыкевіч, у гонар якога на будынку музея ўсталявана мемарыяльная шыльда, адзначыла ў сваім выступленні падчас прэзентацыі супрацоўніца музея Алена Абрамчык.

Добрыя словы ў адрас аўтара кнігі выказалі яго сябры, былыя вучні, настаўнікі, з якімі ў свой час працаваў Валерый Міхайлавіч. Гучалі таксама прысвечаныя Валерыю Петрыкевічу вершы дзятлаўскіх паэтак.

Са свайго боку аўтар кнігі падараваў шмат асобнікаў “Там, дзе цячэ Маўчадка” землякам са сваімі аўтографамі — кожнаму індывідуальны.

На прэзентацыю ў Дзятлава са Слоніма прыехалі пісьменнік Сяргей Чыгрын і аўтар гэтых радкоў. Не змаглі прыехаць госці з Гродна і Ліды. Аднак, як зазначыў аўтар “Там, дзе цячэ Маўчадка”, гэтая была першая, але не апошняя прэзентацыя гэтай кнігі.

Тым часам Валерый Петрыкевіч з дапамогай супрацоўнікаў Дзятлаўскага музея працуе над новай кнігай, якая, па яго словах, мае выйсці сёлета.

Наш канал в Telegram