На месцы ДТЗ
Каля 6 гадзін вечара 59-гадовая кіроўца “Фольксвагена” на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Рыбіноўскага ў Лідзе наехала на 41-гадовую жанчыну і яе 4-гадовага сына, паведамляе ДАІ.
У жанчыны траўмавана галава, правы локаць і калена, у хлопчыка — галава.
Пацярпелыя шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.
Фота ДАІ