Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4819
USD 3.2754
RUB(100) 3.4846
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Мастах і ў Карэліцкім раёне гарэлі атамабілі і гаражы, а ў Воранаўскім і Шчучынскім раёнах — дамы

8 марта 2022 9:57
Поделиться:
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася 4 пажыры, ад агню пацярпеў 1 чалавек, паведамляе МНС.

Днём 7 сакавіка на Савецкай вуліцы ў Мастах загарэўся легкавы аўтамабіль. У выніку пажару пашкоджаны левыя дзверцы кіроўцы і люстэрка задняга бачання.

Вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Раганічы Шчучынскага раёна падчас пажару жылога дома траўмаваны яго гаспадар. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Яшчэ адзін дом гарэў вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Салтанішкі Воранаўскага раёна. Там ад агню пацярпеў будынак і маёмасць у ім.

У 01.29 гадзін 8 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар прыватнага гаража ў аграгарадку Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна. У выніку агнём знішчаны дах гаража і аўтамабіль Renaut Megan, які стаяў у гаражы. Таксама пашкоджаны дахі двух суседніх гаражоў на плошчы 4 і 1, 5 кв.м ды закопчаны аўтамабіль Volkswagen Golf у суседнім гаражы.

Прычыны пажараў выяўляюцца.

Наш канал в Telegram