Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 3.4927
USD 3.2809
RUB(100) 3.4771
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Мастоўскім раёне на пажары загінуў чалавек

23 марта 2022 8:59
Поделиться:

Пасля пажару каля вёски Заполле ў Мастоўскім раёне

Днём 22 сакавіка пры загаранні сухой расліннасці на прысядзібным участку садовага таварыства “Савінка” каля вёскі Заполле Мастоўскага раёна знойдзены мёртвым мужчына 1935 года нараджэння, паведамляе МНС.

Мужчына прыехаў на ровары

Па папярэдняй інфармацыі, мужчына спальваў сухое галлё на сваім участку, калі агонь перакінуўся на траву. Пры спробе самастойна патушыць пажар чалавек загінуў. Дакладную прычыну яго смерці цяпер высвятляе Следчы камітэт.

Дагарае галлё

Сухая расліннасць была знішчана агнём на плошчы 0,4 га.

Згарэла сухая расліннасць

У гэты ж дзень гарэў жылы дом у вёсцы Рожкі Свіслацкага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Вечарам 22 сакавіка гарэлі прыватныя гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Сары Дварэц Бераставіцкага раёна і ў вёсцы Станішы Воранаўскага раёна. У першым выпадку агнём пашкоджаны дах і перакрыцці пабудовы, у другім — пабудова згарэла цалкам.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram