Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.4797
USD 3.264
RUB(100) 3.4907
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Шчучынскім раёне гарэлі тры дачныя дамы і чатыры гаспадарчыя пабудовы

25 марта 2022 8:42
Поделиться:
Днём 24 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар трох дачных дамоў і 4 гаспадарчых пабудоў у вёсцы Дварчаны Шчучынскага раёна, паведамляе МНС.

У выніку пажараў дачныя дамы і гаспадарчыя пабудовы ў Дварчанах моцна пашкоджаны агнём.

Раніцай 24 сакавіка ў Лідзе на вуліцы Энгельса гарэў будаўнічы вагончык. Агнём знішчаны цеплавентылятар і пашкоджана 2 кв.м сцяны.

У гэты ж дзень гарэў дачны дом і гаспадарчая пабудова ў вёсцы Беражно Карэліцкага раёна. Агнём пашкоджана 35 квадратных метраў даху на доме, а гаспадарчая пабудова цалкам знішчана.

Гаспадарчыя пабудовы таксама гарэлі ў гэты дзень у вёсцы Лавунцы Воранаўскага раёна і ў садовым таварыстве Сасновая балка-1 каля вёскі Навінкі Гродзенскага раёна. У першым выпадку пабудова моцна пашкоджана агнём, а ў другім згарэла цалкам.

Днём 24 сакавіка ў завулку Астроўскага ў Слоніме гарэў нежылы дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Вечарам 24 сакавіка адбыўся пажар у электрашчытавой аднаго з пад’ездаў шматкватэрнага дома на Зялёнай вуліцы ў Мастах. У выніку пашкоджана электраправодка ў шчытавой на 1 і 2 паверхах.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram