Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзеншчыны праводзіць акцыю “Бяспечная дарога дзяцінства”

29 марта 2022 9:36
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

ДАІ Гродзенскай вобласці з 28 сакавіка па 8 красавіка праводзіць абласную прафілактычную акцыю “Бяспечная дарога дзяцінства”.

Акцыя ДАІ

Мэта гэтай акцыі — папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўнагадовых.

Падчас канікул пройдуць сустрэчы ў прышкольных лагерах, а калі пачнуцца заняткі, то супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі наведаюць навучальныя ўстановы і падчас гутарак з вучнямі паўтораць галоўныя і неабходныя правілы паводзінаў на дарозе.

Прафілактычную інфармацыю паведамяць бацькам праз мессэнджары і бацькоўскія чаты.

Увага кіроўцаў будзе звернута на выкананне ПДР у частцы бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў, а таксама на правілы перавозкі арганізаванымі групамі.

Для прафілактыкі парушэнняў ПДР, аказання дапамогі грамадзянам і арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ ў гэтыя дні будуць несці службу на найбольш напружаных участках вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі, адзначае рэсурс абласной ДАІ.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram