Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
3 °C
Дятлово
пасмурно
3 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія выратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі ў адукацыйных установах Слоніма

20 апреля 2022 15:59
Поделиться:

Падчас сустрэчы

У межах рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!” слонімскія выратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах слонімскіх сада-ясляў №15, у СШ №2 і ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці, паведамляе рэсурс МНС.

Уважліва слухаюць

Інспектары МНС распавялі пра сітуацыю з пажарамі ў краіне, вобласці і раёне, растлумачылі прычыны, якія ім садзейнічаюць.

У зале

Работнікі МНС напомнілі патрабаванні Правілаў пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць, каб не дапусціць пажараў на працы і дома.

Сустрэча ў садзіку

Выратавальнікі прасілі прысутных не перагружаць электрасетку бытавымі электрапрыборамі і не карыстацца няспраўным пячным ацяпленням і электраабсталяваннем.

Размова пра бяспеку на працы і дома

Бацькоў папярэдзілі пра недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду і настойліва рэкамендавалі навучыць іх асновам бяспечнай жыццядзейнасці.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнікі знаёмілі прысутных з мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач” і ўручалі ім тэматычныя інфармацыйныя буклеты.

З буклетамі

Фота МНС

Наш канал в Telegram