Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гродзенца “развялі” на грошы за абяцаныя інтымныя паслугі

29 апреля 2022 9:31
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

33-гадовы жыхар Гродна 14 красавіка па аб’яве ў інтэрнэце вырашыў замовіць сабе інтымныя паслугі, паведамляе рэсурс УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзяўчына, якая падняла трубку, адразу папрасіла перавесці ёй на картку за свае паслугі 125 рублёў.

Мужчына перавёў грошы і зноў патэлефанаваў на той жа нумар. На гэты раз дзяўчына сказала, што патрэбна дамовіцца з яе менеджарам і перадала трубку мужчыне.

Мужчына паведаміў, што патрэбна яшчэ ўнесці страхавы ўзнос. Калі кліент перавёў 320 рублёў у якасці стархавога ўзносу, аказалася, што і гэтага недастаткова, і ён перавёў яшчэ 220 рублёў.

Пасля трох плацяжоў гродзенец зноў патэлефанаваў менеджару, і той паведаміў, што патрэбны яшчэ і чацвёрты ўнёсак.

Аднак да таго часу на рахунку замоўніка інтымных паслуг ужо не засталося сродкаў, і ён прапанаваў перадаць грошы, якіх не хапала, дзяўчыне пры сустрэчы. Але на такіх умовах супрацоўнічаць з ім адмовіліся.

25 красавіка ў адносінах да неўстаноўленай асобы па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа за махлярства, адзначаецца ў паведамленні.

Наш канал в Telegram