Наверх
Слоним
небольшой дождь
9 °C
Зельва
небольшой дождь
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За суткі на Гродзеншчыне адбылося шэсць пажараў, з агню выратавана жанчына

12 мая 2022 9:42
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці гарэлі два жылыя дамы, тры гаспадарчыя пабудовы і легкавік у гаражы, паведамляе МНС.

Раніцай 11 траўня ў гаражы ў вёсцы Гумбачы Гродзенскага раёна гарэў легкавы аўтамабіль. Агнём пашкоджаны панэль прыбораў і салон.

Днём 11 траўня на Купальскай вуліцы ў Гродне гарэў жылы дом. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у жылым пакоі на другі паверсе, закопчаны сцены і столь. Работнікі МНС выратавалі жанчыну, якая з атручваннем прадуктамі гарэння і алкагольнай інтаксікацыяй шпіталізавана ў таксілагічнае аддзяленне Гродзенскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Стан пацярпелай здавальняючы.

Таксама 11 траўня гарэлі гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Цэнтральная Іўеўскага раёна, у гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага і ў аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёнаў. У выніку пажараў у той ці іншай ступені ад агню пацярпелі толькі будынкі.

Вечарам 11 траўня адбыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна. Алнём пашкоджаны дах і перакрыцці ў доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram