Наверх
Слоним
небольшой дождь
7 °C
Зельва
небольшой дождь
7 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Непаўнагадовы матацыкліст збіў падлетка на ровары ў Лідзе

14 мая 2022 10:29
Поделиться:

На месцы ДТЗ

11 траўня ў 19.10 на пад’ездзе ад Яснай вуліцы да вуліцы Касманаўтаў у Лідзе здарылася ДТЗ з удзелам двух падлеткаў, паведамляе абласная ДАІ.

Матацыкл

Лідчанін 2005 года нараджэння на матацыкле “Мінск” здзейсніў наезд на непаўнагадовага веласіпедыста 2009 года нараджэння, які знянацку выехаў на праезджую частку дарогі справа па ходу руху з тратуара.

Двуколкі

У выніку ДТЗ матацыкліст з пераломам касцей носа быў дастаўлены ў дзіцячую бальніцу, дзе ад шпіталізацыі адмовіўся.

Прыехалі

Раварыста з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі.

Па гэтым факце Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць праверку, якая дазволіць дакладна вызначыць усе абставіны аварыі. Непаўнагадовы матацыкліст мае правы на кіраванне матацыклам, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram