
Тая самая бензапіла
50-гадовы жыхар Ваўкавыска выйшаў з крамы, не заплаціўшы за дзве пляшкі настойкі “Туманы”. Затрымаць яго адразу не ўдалося, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Відэакамеры тым часам зафіксавалі, што наведвальнік выносіць з крамы алкаголь.
Ахоўнікі чакалі, што мужчына прыйдзе ў краму зноў. І не памыліліся.
Выносячы з крамы крадзены алкаголь, мужчына забыўся, што пакінуў у камеры захоўвання сваю бензапілу. Калі ж вярнуўся забраць сваю рэч, там яго ўжо чакалі.
У выніку супраць мужчыны ўзбуджана крамінальная справа па артыкуле “Рабаўніцтва”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС