Наверх
Слоним
небольшой дождь
6 °C
Зельва
небольшой дождь
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
8 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слонімскім драмтэатры вучылі правілы бяспекі

19 мая 2022 12:39
Поделиться:

Сустрэча ў тэатры

У рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" інспектары прапаганды Слонімскага райаддзела МНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з сярэдняй школы №10 абсталявалі ў фае драматычнага тэатра інтэрактыўную пляцоўку і правялі цікавае і карыснае мерапрыемства, падчас якога навучылі наведвальнікаў правілам бяспечнай жыццядзейнасці, паведамляе МНС.

Дзеці з цікавасцю слухаюць

Перад пачаткам тэатралізаванага паказу дарослыя і дзеці ўзгадалі правілы бяспечных паводзін у побыце і ў грамадскіх месцах.

Яны таксама даведаліся, як дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, калі апынуўся ў натоўпе падчас эвакуацыі, і якія падручныя сродкі можна выкарыстоўваць для ліквідацыі ўзгарання.

Падчас сустрэчы з юнымі гледачамі ў Слонімскім драмтэатры

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі інфармацыйныя буклеты з карыснымі рэкамендацыямі па бяспецы, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram