Каля 15 гадзін 6 чэрвеня на скрыжаванні Бульвара ленінскага камсамола і вуліцы Урублеўскага ў Гродне адбылаося ДТЗ, у якім пацярпелі матацыкліст і яго пасажыр, паведамляе ДАІ.
Устанавілі, што 56-гадовы кіроўца легкавіка-таксі “Фольксваген” рухаўся па вуліцы Урублеўскага і пры павароце налева на зялёны сігнал сфетлафора праявіў няўвагу, не пераканаўся ў бяспецы свайго манёўру і дапусціў сутыкненне з матацыклам “Кавасакі”, які рухаўся прама ў сустрэчным накірунку.
У выніку ДТЗ непаўнагадовыя кіроўца матацыкла і яго пасажыр з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.
Матацыкліст мае правы кіроўцы адпаведанй катэгорыі, а таксама ён і яго пасажыр ехалі ў зашпіленых моташлемах, што, магчыма, зберагло іх ад больш цяжкіх наступстваў аварыі, адзначаецца ў паведамленні.
Праверка павінна выявіць больш яскравы малюнак гэтага ДТЗ.
Фота ДАІ
Спичка стала причиной возгорания в подвале четырехэтажного дома в Слонимском районе. Об этом сообщает Гродненское…
В группе "Рыболовы Слонима" мы поинтересовались, что рыбаки ловят на Зельвенском водохранилище.
Ему может грозить до трех лет лишения свободы.
Жизнь полна сюрпризов, и один из них произошел на конкурсе красоты в Аргентине.
В Гродненском государственном электротехническом колледже имени Ивана Счастного 16-17 мая проходил областной конкурс профессионального мастерства…
Вода потечет самотеком.