Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
3 °C
Дятлово
пасмурно
3 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.4927
USD 3.2809
RUB(100) 3.4771
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродзенскай вобласці гарэлі крама, сенасховішча, адзенне на жанчыне, хата і кватэра

15 июля 2022 10:13
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Пяць пажараў адбылося за апошнія суткі на Гродзеншчыне і пяць чалавек траўмавана, паведмляе МНС.

Раніцай 14 ліпеня ў аграгарадку “Волпа” ў Ваўкавыскім раёне гарэла крама “Родны кут”. У выніку пажару знішчана аздоба столі на плошчы 125 кв. м., зарурадымлены сцены і стэлажы з прадукцыяй.

Вечарам 14 ліпеня ў аграгарадку Жэмыслаўль Іўеўсага раёна гарэла сенасховішча. Агнём знішчаны дах на плошчы 1200 кв. м., уяздныя вароты і 167 тон сёлетняга і леташняга сена. Пацярпелых няма.

Днём 14 ліпеня ў Ваўкавыску на вуліцы Панковай на жанчыне 1949 года нараджэння загарэлася адзенне. Пацярпелая атрымала апёкі 1 – 4 ступені 80% цела і ў цяжкім стане была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне Ваўкавыскай ЦРБ.

Ноччу 15 ліпеня гарэла жылая хата ў вёсцы Падзейкі Воранаўскага раёна. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены. Гаспадыня 1941 года нараджэння атрымала апёкі твару і рук 1 ступені цяжкасці на 3% цела. Яна шпіталізавана ў Воранаўскую ЦРБ у стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Раніцай 15 ліпеня на Савецкай вуліцы ў Лідзе гарэла кватэра. Агнём пашкоджана маёмасць у жылым пакоі. Пры самастойным тушэнні пажару гаспадыня кватэры атрымала апёкі 1 – 2 ступені 80% цела. Дачка гаспадыні 2008 года нараджэня (інвалід ДЦП 4 стадыі) атрымала апёкі 1 – 2 ступені 20% цела. Муж гаспадыні 1988 года нараджэня атрымаў апёкі 1 – 2 ступені 10% цела.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram