Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За двое сутак на Гродзеншчыне двое чалавек загінулі ў агні

21 июля 2022 9:27
Поделиться:
За апошнія двое сутак падчас пажару ў Гродзенскай вобласці загінулі двое мужчын, паведамляе МНС.

Раніцай 19 ліпеня ў Ашмянскі райаддзел МНС паведамілі пра пажар жылога дома ў вёсцы Навасёлкі. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі густы дым усярэдзіне драўлянага будынка. Падчас разведкі байцы МНС выявілі ў карыдоры мёртвым 41-гадовага гаспадара жылля. Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны перакрыцці, маёмасць, закурадымлены сцены і столь у доме.

Раніцай 20 ліпеня гарэў жылы дом у вёсцы Жарно Ваўкавыскага раёна. Мясцовы жыхар расказаў выратавальнікам, што з суседняга акна ідзе густы дым, а ў доме знаходзіцца чалавек. Падчас разведкі байцы МНС і ў гэтым выпадку знайшлі мёртвым гаспадара жытла 1977 года нараджэння.

Прычына гэтых пажараў высвятляюцца, аднак, верагодней за ўсё, што прычынай трагедый стала неасцярожнае паленне загінулых, адзначаецца ў паведамленні.

З пачатку гэтага года на пажарах у Гродзенскай вобласці загінулі 39 чалавек, 23 з іх — з-за неасцярожнасці пры паленні, канстатуюць выратавальнікі.

Фота МНС

Наш канал в Telegram