Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Ваўкавыскім раёне сутыкнуліся два легкавіка «Фольксваген Пассат» — пасажыр у бальніцы

29 июля 2022 12:59
Поделиться:

Не раз'ехаліся

Днём 28 ліпеня на 74-ым кіламетры аўтадарогі “Гродна – Ружаны – Івацэвічы” 87-гадовы кіроўца легкавіка “Фольксваген Пассат” пры левым павароце на прыдарожную стаянку не пераканаўся ў бяспецы свайго манёўра і сутыкнуўся з другім “Пассатам”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, паведамляе ДАІ.

На месцы ДТЗ

У выніку сутыкнення машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, а 56-гадовы пасажыр аўтамабіля-віноўніка ДТЗ шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Пасля сутыкнення

У машыне, якая ехала без парушэнняў, сям’я вярталася з Гродна дамоў у Брэсцкую вобласць.

Пасы бяспекі дазволілі пазбегнуць больш сур’ёзных траўмаў у гэтай аварыі, адзначаецца ў паведамленні.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram