Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме гарэла лазня на вуліцы Пушкіна

15 августа 2022 8:25
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

14 жніўня ў Слоніме на вуліцы Пушкіна гарэла лазня. А ўсяго за мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося 4 пажары, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі і 1 быў выратаваны, паведамляе МНС.

Днём 14 жніўня паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Агрызкі Мастоўскага раёна. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцце пабудовы.

Вечарам 14 жніўня ў аграгарадку Вайневічы Дзятлаўскага раёна агонь знішчыў 15 тон саломы ў стозе.

Вечарам 14 жніўня паведамілі пра пажар лазні на вуліцы Пушкіна ў Слоніме. Там агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, закурадымлены сцены і столь у будынку.

Ноччу 15 жніўня ў вёсцы Краснаўцы Лідскага раёна гарэў дом. Агнём знішчаны дах, часткова перакрыцці і маёмасць у доме. У доме знойдзены мёртвымі гаспадар жытла і жанчына, асоба якой устанаўліваецца.

Вечарам 14 жніўня ў Гродне ў 4-ым завулку Калініна адбыўся пажар у адной з кватэр. У жылым пакоі работнікі МНС знайшлі на ложку, які гарэў, спячага мужчыну 1974 года нараджэння. Выратавальнікі вывелі яго на чыстае паветра.

Прычыны пажараў устанаўліваюцца.

Наш канал в Telegram