Категории: Новости

Зэльва запрашае на знакаміты Ганненскі кірмаш (святочная праграма)

Канцэрт ад артыстаў праекта “Х-фактар. Беларусь», кірмашовыя конкурсы, фаер-шоу, пенная вечарынка і многае іншае. Чым сёлета будзе здзіўляць брэндавае раённае свята – Ганненскі кірмаш? Вашай увазе – праграма жнівеньскай урачыстасці.

Нагадаем: упершыню фестываль праходзіць у тры этапы! У ліпені адгрымелі «Легендарныя эпохі», а ўжо 19-20 жніўня зэльвенцаў чакае традыцыйная кірмаш, 18 верасня запрашае ўрачыстасць «СынкаВеча» (615-годдзе з дня асвячэння прастола сынкавіцкага храма Святога Міхала Арханёла), паведамляе zelva.grodno-region.by.

\

19 жніўня

РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА

14.00 – 16.00 – “І зноў сабраў нас Ганненскі кірмаш”, паэтычная гасцёўня.

ВАДАСХОВІШЧА “ЗАЛЬВЯНКА”

10.00 – 14.00 – “Рыбаловы”, абласны конкурс аматараў рыбнай лоўлі.

18.00 – 19.00 – “Кірмашовыя забавы”, конкурс на лепшы кірмашовы гурт (спаборніцтвы на воднай гладзі і на сушы).

18.00 – 22.00 – “Кірмашовыя гасцёўні” (конкурс на лепшае падвор’е сярод арганізацый пасёлка з прэзентацыяй страў беларускай кухні).

19.00 – 20.00 – “Спартыўны драйв”, паказальныя выступленні па паруснаму віду спорту з удзелам спартсменаў нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

20.00 – 20.30 – “Воднае шоу”, флайборд, Расія.

20.30 – 22.30 – “Музычны фантан”, эстрадны канцэрт з удзелам артыстаў г. Гродна.

22.30 – 01.00 – “Весяліся, народ!”, пляжная дыскатэка, музычная каманда DJ і MC, г. Мінск.

На працягу свята працуюць атракцыёны, гандлёвыя рады.

20 жніўня

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ПЛОШЧА)

12.00 – 12.20 – “Запрашаем на кірмаш!”, адкрыццё свята.

12.20 – 13.20 – шоу “Аллюр”, г. Мінск.

13.20 – 14.00 – “Кірмаш сустракае гасцей!”, выступленне артыстаў Ніжагародскай вобласці, Расія.

14.00 – 14.10 – “Кірмашовыя конкурсы”, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

14.10 – 14.40 – “Асілак”, паказальныя выступленні спартсменаў.

РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР)

12.20 – 18.00 – “Кірмаш рамёстваў”, падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы.

12.20 – 13.20 – “Кірмашовыя ласункі”, конкурс кулінарнага майстэрства.

12.30 – 17.30 – “Саламяны цуд”, адкрыты пленэр па саломапляценню.

ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА (ВУЛІЦЫ САВЕЦКАЯ, АКАДЭМІКА ЖЭБРАКА, ПАРКАВАЯ)

2.20 – 24.00 – “Рэчы на любы густ”, гандлёвыя рады, прыватны гандаль.

ГУЛЬНЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА  ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (да цэнтра культуры і народнай творчасці)

12.20 – 21.00 – “Дзіцячыя забавы”, атракцыёны (“Горкі”, “Батут” і інш.).

КІРМАШОВАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (насупраць цэнтра гігіены і эпідэміялогіі)

12.20 – 18.00 – “Кірмашовыя лаўкі”, рэканструкцыя гандлёвых радоў 18 стагоддзя. Выступленні народнага ансамбля “Калаж”, майстар-клас па рэгіянальным танцах, вулічныя артысты.

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА ПЕРАМОГІ

12.20 – 21.00 – “Кірмашовыя сустрэчы”, падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.

12.20 – 21.00 – “Эх, пракачу!”, падарожжа на брычках, павозках.

14.30 – 15.00 – “ Звіняць звончыкі”, конкурс на лепшую конную павозку.

ТВОРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (каля цэнтра культуры і народнай творчасці)

12.15 – 18.00 – “Сімвал кірмашу”, конкурс на самы арыгінальны сувенір свята.

12.15 – 18.00 – “Вуліца майстроў” , конкурс на самую творчую вуліцу г.п. Зэльва.

ГІСТАРЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА ПАРКАВАЯ ЗОНА

15.00 – 16.00 – “Шляхецкія забавы”, шоу-праграма з удзелам коннага клуба, г. Мінск.

ТЭАТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА ЛЕТНЯЯ ЭСТРАДНАЯ ПЛЯЦОЎКА

16.00 – 17.40  “Мясцовыя легенды і паданні”, конкурс (прэзентацыі, тэатральныя замалёўкі).

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА ПЛОШЧА

18.00 – 18.10 – “Кірмашовыя конкурсы”, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

18.10 – 24.00 – “Весяліся, не журыся!”:

18.10 – канцэрт з удзелам спартыўна-творчай студыі “Файер”, г. Слонім, узорнага танцавальнага калектыву “Зальвяначка”, г.п.Зэльва;

18.30 – грандыёзнае ілюзійнае шоу Віктара Шышко “Спящая красавица”;

19.30 – канцэрт Вольгі Рыжыкавай, Тео і шоу-балета, г. Мінск;

20.30 – шоу з удзелам артыстаў праекта “Х-фактар”, Беларусь;

22.30 – група “Тени”, г. Гродна;

24.00 – закрыццё свята, фаер-шоу, г. Полацк, святочны феервер.

ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

00.30 – 04.00 – пенна-лазернае шоу (уваход платны, цана білета 5 руб.).

***Арганізатары свята маюць за сабой права ўносіць змяненні ў праграму свята

 

Поделиться

Последние новости

З Джэкі Чанам і Пірсам Броснанам: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў баявік «Іншаземец» у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Іншаземец». Гэты баявік з Джэкі Чанам…

02.05.2025

Белорусы могут смотреть новый семейный телеканал. Один канал прекратил вещание

Белорусы могут смотреть новый семейный телеканал «КиноМульт». Канал viju TV1000 Драма прекратил вещание.

02.05.2025

Потеряв сознание, пенсионерка упала на рельсы — машинист успел затормозить

Только чудо и бдительность машиниста предотвратили трагедию на железной дороге.

02.05.2025

Фотофакт. В Костенях перезахоронили останки воинов Красной Армии

2 мая 2025 года в агрогородке Костени прошла церемония захоронения останков девяти воинов Красной Армии,…

02.05.2025

Знаете ли вы, для чего нужны точки на лобовом стекле? Они довольно маленькие, но их функция велика

Точки на лобовом стекле автомобилей почти незаметны, но их функция велика.

02.05.2025

Синоптики: на Гродненщине ожидаются сложные погодные условия

На Гродненщине похолодает. Синоптики прогнозируют сложные погодные условия: ночные заморозки и мокрый снег.

02.05.2025