Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Кіроўца заснуў за рулём — аварыя ў Ваўкавыскім раёне

17 августа 2022 13:40
Поделиться:

На месцы ДТЗ

16 жніўня на трасе Гродна – Ружаны – Івацэвічы ў Ваўкавыскім раёне адбылася аварыя, у выніку якой быў траўмаваны адзін чалавек, паведамляе ДАІ.

Сям’я вярталася на легкавіку “Шкода” ў Гродна з Брэсцкай вобласці, калі ў аграгарадку Падароск на Брэсцкай вуліцы 43-гадовы кіроўца заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу руху.

Пасля аварыі

У той час там насустрач рухаўся грузавы “МАН” з паўпрыцэпам. Кіроўца фуры ўбачыў, што на яго рухаецца “Шкода” і спрабаўваў пазбегнуць сутыкнення, выруліўшы на сустрэчную паласу злева, але марна — сутыкненне адбылося.

Працуюць выратавальнікі

У выніку здарэння 39-гадовая пасажырка легкавіка на заднім пасажырскім сядзенні атрымала траўмы і была шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

Усе ўдзельнікі аварыі былі прышпілены пасамі бяспекі.

Па факце гэта ДТЗ праводзіцца праверка, а інспектары ДПС раяць кіроўцам, якіх пачало хіліць на сон за рулём, спыніцца і 30 – 40 мінут адпачыць — гэта дапаможа сабрацца з сіламі і бяспечна даехаць да месца прызначэння.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram