Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне «Шкода» сутыкнулася з “Хондай”

18 августа 2022 9:19
Поделиться:

"Хонда" пасля сутыкнення са "Шкодай"

Раніцай 17 жніўня адбылася аварыя на вуліцы Вольгі Саламонавай у Гродне, паведамляе ДАІ.

«Шкода» пасля ДТЗ

Каля 09.30 раніцы 50-гадовы кіроўца таксі “Шкода” рухаўся па вуліцы Вольгі Саламонавай у накірунку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў у Гродне і заехаў у парковачную кішэнь насупраць тарговага аб’екта. Аднак праз мінуту выехаў з паркоўкі і з крайняй правай паласы пачаў разварот у накірунку вуліцы Лізы Чайкінай.

Прыехаў

У той час у бок вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў ехаў легкавік “Хонда”, які сутыкнуся са “Шкодай”, кіроўца якога парушыў правілы развароту.

У выніку ДТЗ 43-гадовага кіроўцу “Хонды” даставілі ў бальніцу, дзе пасля аказанай медычнай дапамогі адпусцілі дамоў, адзначаецца ў паведамленні.

Па факце гэтай аварыі праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram