Наверх
Слоним
небольшой дождь
10 °C
Зельва
небольшой дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме прайшоў 18-ы турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла ІІ

1 сентября 2022 12:20
Поделиться:

Фота catholic.by

Усяго ў спаборніцтвах сёлета ўдзельнічалі 17 каманд.

29 жніўня ў Слоніме прайшоў 18-ы турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла ІІ, у якім узялі ўдзел дзеці і моладзь з каталіцкіх парафій з розных мясцін Беларусі, паведамляе catholic.by.

Усяго ў спаборніцтвах сёлета паўдзельнічалі 17 каманд. Самая «далёкая» з іх прыбыла на турнір з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія).

Турнір памяці святога Яна Паўла ІІ традыцыйна распачаўся святой Імшой.

Фота catholic.by

Цэлебрацыю ў слонімскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліу ксёндз Алег Зямчонак з Віцебскай дыяцэзіі. У прамоўленай гаміліі святар адзначыў, што заўсёды трэба шукаць магчымасці дапамагчы іншаму чалавеку падняцца, як бы моцна той ні ўпаў. «Гэта датычыцца не толькі спартовых спаборніцтваў, але наогул нашага пілігрымавання ў гэтым свеце», — заўважыў ксёндз Алег.

Фота catholic.by

Пасля Імшы ўдзельнікі перамясціліся на стадыён, дзе адбываліся матчы.

Гульні паўфінала і за прызавыя месцы праходзілі у бескампраміснай барацьбе; неаднойчы толькі серыя пенальці давала магчымасць вызначыць пераможцу.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі ў малодшай групе (8–11класы) стала каманда з парафіі Святой Сям’і з Ліды (Гродзенская дыяцэзія). Пераможцам ў старэйшай групе (ад 17 гадоў) — каманда з парафій святога Піо і Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) з Гродна.

Лепшым гульцом турніра ў группе А быў вызначаны Максім Палубятка з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Лепшы гулец у групе В — Уладзімір Казачэнка з парафіі святых Сымона і Тадэвуша з Лаздунаў (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат).

Кожны ўдзельнік на заканчэнне турніра атрымаў памятныя падарункі ад галоўнага спонсара мерапрыемства Баляслава Івашкі.

Фота catholic.by

Ксяндзу Артуру Малафею, галоўнаму арганізатару турніра, у яго падрыхтоўцы і правядзені дапамагала группа валанцёраў. Іх намаганнямі ўдзельнікам была забяспечана камфортная і прыязная атмасфера.

Фота catholic.by

Агульныя вынікі 18-га турніра па міні-футболе памяці святога Яна Паўла ІІ:

Малодшая група
Ліда (парафі Святой Сям’і)
Масты
Воранава
Германішкі
Гродна (Альшанка)
Гродна (парафія святога Піо)
Гродна (Дзевятоўка)
Гродна (Вішнявец)
Баранавічы (парафія Узвышэння Святога Крыжа)

Старэйшая група
Гродна (парафіі святога Піо і Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці)
Лаздуны
Гродна (Дзевятоўка)
Гродна (Вішнявец)
Баранавічы (парафіі Маці Божай Фацімскай, святога Зыгмунта, святога Яна Паўла ІІ)
Германішкі
Сапоцкін
Глыбокае

Наш канал в Telegram