Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
пасмурно
23 °C
Мосты
пасмурно
19 °C
Дятлово
пасмурно
19 °C
Барановичи
пасмурно
22 °C
EUR 3.4274
USD 3.2005
RUB(100) 3.5873
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Іўеўскім раёне затрымалі дзяўчыну-кур’ера з 10 тысячамі даляраў

8 сентября 2022 11:24
Поделиться:

Канфіскаваныя ў кур'ера даляры

У Гродне ў міліцыю звярнулася 65-гадовая мясцовая жыхарка, якую падманулі тэлефонныя аферысты, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Махляры паведамілі пенсіянерцы пра ДТЗ, віноўнікам якога быццам бы стаў яе зяць, і жанчына аддала дзяўчыне-кур’еру 10 тысяч даляраў для “вырашэння праблемы” і на ўсякі выпадак сфатаграфавала дзяўчыну на тэлефон.

Аператыўнікі хутка ўстанавілі асобу дзяўчыны і затрымалі яе ў Іўеўскім раёне, калі тая ехала на маршрутцы ў Мінск перадаваць грошы куратару.

20-гадовая жыхарка Баранавіч прызналася, што адгукнулася на прапанову пра падработак у інтэрнэце і паспела выканаць толькі першае заданне.

Усе перададзеныя ёй даляры канфіскаваны, а ў дачыненні затрыманай узбуджана крымінальная справа за махлярства.

Кур’еры разам з іншымі ўдзельнікамі злачыннай схемы падвяргаюцца крымінальнай адказнасці і абавязаны кампенсаваць матэрыяльныя страты ахвярам злачынстваў, нагадвае міліцыя.

Фота УУС

Наш канал в Telegram